Жыхар аграгарадка Абухова Аляксандр Камінскі выратаваў вушастую саву. Мужчына знайшоў параненую птушку на абочыне трасы.
Па дарозе ў Ваўкавыск мужчына заўважыў саву, якая трапяталася і не магла ўзляцець. Прыгледзеўшыся, Аляксандр зразумеў, што птушка паранена. Тады беларус звязаўся з інспекцыяй аховы навакольнага асяроддзя — супрацоўнікі паведамілі, што птушку трэба паказаць ветлекару.
Аляксандр адвёз птушку ў Гродзенскую ветстанцыю. Там высветлілі, што гэта — вушастая сава. Птушцы аказалі медыцынскую дапамогу, а беларусу далі рэкамендацыі як даглядаць саву і чым яе карміць. Аляксандр забраў саву дадому на ператрымку. Пасля птушку перададуць у гродзенскі заапарк.
Вушастая сава не занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі, але лічыцца рэдкім пералётным відам.
Па тэме: Гродзенка склала інструкцыю па пошуку хатніх жывёл, якія згубіліся
Што рабіць, калі птушцы патрэбна дапамога?
Галоўны спецыяліст Гродзенскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў Аляксандр Красцін распавёў газеце «Перпектыва», што рабіць, калі вы заўважылі параненую дзікую птушку ці жывёлу.
Па магчымасці лепш не браць жывёлу на рукі. Неабходна паведаміць аб параненай птушцы ў службу аховы прыроды або МНС. Супрацоўнікі прыбудуць на месца і паклапоцяцца аб птушцы.
Чытайце таксама: Я знайшоў параненую дзікую жывёлу. Што рабіць?