Двухпавярховы дом пабудуюць на Гараднічанскай, 23а. У ацэнку ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) уключылі візуалізацыю праекта. Заказчык — ТАА «ЭкспартСтар», плануе ўвязаць стылістыку крамы з гістарычнай забудовай на вуліцах Урыцкага і Гараднічанскай.
Вонкавыя сцены будынка пакрыюць дэкаратыўна-ахоўнай тынкоўкай, у праёмах усталююць металічныя дзверы. Фасад упрыгожаць архітэктурным шклом, дах пакрыюць металічнымі панэлямі. Тэрыторыю побач добраўпарадкуюць: з’явіцца асфальт, зеляніна і паркоўка на пяць месцаў.

Будынак будзе «грамадскага прызначэння». Гэта значыць, што там можа быць культурная ўстанова, крама ці рэстаран.
Яго пабудуюць у межах ахоўнай гістарычнай зоны Гродна. Пры распрацоўцы праекта паспрабавалі выканаць рытм і маштаб існуючай забудовы, а ў аздабленні фасада выкарыстоўвалі прыёмы, характэрныя для гістарычнага цэнтра горада.
Справаздачу АУНА вынеслі на грамадскае абмеркаванне, якое пройдзе з 16 ліпеня да 15 жніўня.
Чытайце таксама: У гістарычным цэнтры Гродна пабудуюць краму. Гараджане змогуць выказацца аб праекце