Бот «На связи» стварылі, каб вырашаць пытанні праз месэнджэры і сацсеткі, а не пакідаць заяўкі на сайце зваротаў 115.бел. Мяркуецца, што з дапамогай бота гродзенцы змогуць аператыўна паведамляць аб камунальных праблемах.

Калі гараджане сутыкаюцца з праблемай, напрыклад, бачаць перагарэлы ліхтар, яны могуць напісаць у бот. Бот перадасць інфармацыю камунальнікам.

Акрамя бота, гараджане могуць звяртацца ў службу 115 або пакідаць заяўку на 115.бел. Бот не замяняе рэсурсы, а працуе як дадатак да іх.

Чытайце таксама: «Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе