«Гродзенская праўда» напісала пра прэзентацыю малочнай гарэлкі з сыраваткі крэпасцю 36%, якую зрабілі навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Актывістка Вольга Бондарава ўбачыла ў гэтым незаконную рэкламу і паскардзілася. У выніку тэкст знялі.
Першапачаткова Бондарава накіравала паведамленне ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Верагодна, яго перанакіравалі ў Гродзенскі гарвыканкам. Намесніца старшыні Зоя Кулеша падзякавала Вользе «за актыўную грамадзянскую пазіцыю».
Таксама яна паведаміла, што аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі Гродзенскага гарвыканкама выдаў рэдакцыі «Гродзенская праўда» прадпісанне «аб ліквідацыі выяўленага парушэння заканадаўства аб рэкламе». Тэкст выдалілі.


Згодна з арт. 17 Закона «Аб рэкламе» забараняецца публікаваць інфармацыю аб фізічных, хімічных і іншых уласцівасцях алкаголю і іх цане. Праўда, нішто не намякае на тое, што тэкст у «Гродзенскай праўдзе» быў рэкламным. Публікацыі пра прэзентацыю гарэлкі засталіся ў шматлікіх крыніцах — у тым ліку на сайце тэлеканала «АНТ». Тым больш, у масавую вытворчасць гарэлка не паступала. Значыць, публікацыі не маглі стымуляваць яе продаж.
Чытайце таксама: Бондарава знайшла «сатанінскую падаплёку» ў назве клуба. Установу перайменавалі