У Гродзенскай вобласці на 2 ліпеня ёсць 23 517 свабодных працоўных месцаў. Яшчэ ў жніўні 2024 год лічба складала 19 925. Гэта значыць, недахоп вырас на 18%.

Тэмпы паскорыліся: з 2023 па 2024 год рост склаў 13,8%. Больш за ўсё вакансій у Гродне — 8594. Каэфіцыент напружанасці - 0,03 беспрацоўных на вакансію. На 1 ліпеня 2024 года — 0,04. Значэнне менш за 1 значыць, што працадаўцам складана закрыфь вакансіі.

Попыт на работнікаў па рабочых прафесіях склаў 67,2% ад агульнай колькасці вакансій. На 1 ліпеня 2024 года гэтая лічба склала 63%. Hrodna.life распавядаў пра праблемы рабочых у Беларусі.

Чытайце таксама: «Што просты „Іваноў“ можа зрабіць адзін?» Разбіраемся з юрыстам, навошта патрэбны прафсаюзы і чаму ў Гродне недахоп працоўных?