Напярэдадні доўгіх выхадных — з 3 па 6 ліпеня, агрэгатар паездак «Атлас» паведаміў пра час, які турыстычным аўтобусам патрабуецца на праходжанне мяжы. Больш за ўсё даводзіцца чакаць на беларуска-польскай мяжы — у пункце пропуску «Брэст».
Па інфармацыі «Атлас», у мінулыя выходныя некаторыя аўтобусы стаялі на мяжы больш за суткі. Раніцай 2 ліпеня ў пункце пропуску «Брэст» стаяла каля 30 аўтобусаў. «Прагназаваць час чакання складана, але варта закладваць чыста на мяжу гадзін 10», — паведамілі ў Telegram-канале агрэгатара.
На літоўскім напрамку сітуацыя іншая. У «Беняконях» аўтобусы ідуць па раскладзе, у «Каменным Логу» на выходных могуць узнікаць невялікія чэргі.
Таксама агрэгатар адзначыў самыя папулярныя міжнародныя рэйсы гэтага лета. На ўсходнім напрамку лідзіруюць Масква і Санкт-Пецярбург.
Чытайце таксама: Гродзенскі перавозчык запусціў новы аўтобус з Ліды ў Вільнюс