З’явілася праграма мерапрыемстваў у Гродне, прысвечаных Дню Незалежнасці Беларусі. Святкаваць пачнуць яшчэ 2 ліпеня, а ў асноўны дзень, 3 ліпеня, чакае канцэрт на плошчы Леніна, рэканструкцыя вызвалення горада і феерверк. Сярод хэдлайнераў у гэты раз не будзе артыстаў з Расіі - выступяць «Песняры» і беларускія блогеры.

2 ліпеня

Цырымонія ўрачыстага адкрыцця дзіцячай амбулаторыі пройдзе ў мікрараёне Фолюш.

3 ліпеня

  • 10.30−11.00 — «Шэсце пакаленняў» (Сацыялістычная, Дзяржынскага);
  • 11.00−11.30 — урачысты мітынг «Краіна цудоўных людзей» (плошча Леніна);
  • 11.00−18.00 — выстава службовай тэхнікі (плошча Тызенгаўза, Дзяржынскага);
  • 11.30−12.00 — цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да помніка савецкім воінам і партызанам (парк Жылібера);
  • 12.00−24.00 — святочны канцэрт «Краіна творчых людзей» (плошча Леніна). На мітынгу і на працягу дня выступяць:
    • 12.00−12.50 вакальны ансамбль «Рада-Дар» ДУК «Музычны тэатр «Рада»;
    • 12.50−13.20 Ганна Благава (г. Мінск);
    • 13.20−13.50 Герман (г. Мінск):
    • 13.50−14.20 Дуэт «Двое» (г. Мінск);
    • 14.20−14.50 Дзмітрый Азарэнка (г. Магілёў);
    • 14.50−15.20 інструментальны ансамбль «Звос» (г. Гродна):
    • 15.20−16.40 калектывы Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры:
    • 16.40−17.15 вакальны калектыў «Капела-Джэм» ДУК «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Гродзенская капэла»;
    • 18.00−19.00 народны эстрадны калектыў «Струны сэрца»;
    • 19.00−20.00 народная эстрадная студыя «Міленіум»;
    • 20.00−21.00 кавер-гурт «Без цукру» (г. Гродна):
    • 21.00−21.20 кавер-гурт «Чылі» (г. Мінск);
    • 21.20−22.00 беларускія блогеры: Кабякоў, Улька Пулька, Анджыліша, Дзім Дзімыч;
    • 22.00−22.55 беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры»;
    • 22.55−23.00 рэспубліканская акцыя «Спяём гімн разам!»;
    • 23.00−23.10 святочны феерверк;
    • 23.10−23.30 працяг выступу беларускіх блогераў: Кабякоў, Улька Пулька, Анджыліша, Дзім Дзімыч;
    • 23:30−24:00 танцавальная праграма з удзелам кавер-гурта «Чылі».
  • 10.00−24.00 — рэстаран пад адкрытым небам (плошча Леніна);
  • 14.00−16.00 — народнае ўскладанне кветак да помніка савецкім воінам і партызанам (парк Жылібера);
  • 20.00−20:30 — ваенна-гістарычная рэканструкцыя «Вызваленне Гродна» (даліна ракі Гараднічанкі, вуліца Ажэшкі), з 17.00 — рэпетыцыя;
  • 22.55−23.00 — акцыя «Спяём гімн разам!»;
  • 23.00 да 23.10 — святочны феерверк.

Разнастайныя інтэрактыўныя пляцоўкі будуць размешчаны па ўсім цэнтры Гродна і будуць працаваць на працягу дня.

Пляцоўка злева ад сцэны

12.00−21.00 інтэрактыўная фотазона «Пажаданні роднай краіне!».

Парк Жылібера

12.00−18.00 «Краіна шчаслівага дзяцінства», гульнявая прастора, панарама дзіцячых кіназалаў пад адкрытым небам з правядзеннем інтэрактываў;
12.00−18.00 інтэрактыўная відэазона з магчымасцю сфатаграфавацца ў беларускім нацыянальным касцюме (пляцоўка каля арт-аб'екта «Сэрца»);
12.00−19.00 канцэртная праграма калектываў Гродна (сцэна парка).

Вул. Ажэшкі

12.00−18.00 выстава аўтамабіляў BELGEE, Geely.

Вул. Ажэшкі, вул. Савецкая

12.00−18.00 дэманстрацыйныя інтэрактыўныя пляцоўкі развіцця і дасягненняў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Гродна ў розных сферах дзейнасці.

Пляцоўка каля дома прафсаюзаў

12.00−18.00 моладзевая інтэрактыўная музычна-забаўляльная праграма «За Беларусь!».

Плошча Савецкая

11.00−20.00 выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці «Беларускі каларыт»;
12.00−18.00 спартыўны турнір па стрытболе 3×3.

Сквер каля Палаца тэкстыльшчыкаў

12.00−18.00 выстава дыярам «80-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца».

Вул. Агінскага, 12 (ТЦ «Парус»)

16.00−17.30 свята Кастрычніцкага раёна Гродна «Мая Беларусь слава і гонар!».

Чытайце таксама: У ліпені будуць вялікія выхадныя — як аплацяць бальнічныя і адпачынкі?

афіша 3 ліпеня 2025

Рэканструкцыя вызвалення Гродна — чаму іншая дата?

Рэканструкцыю вызвалення Гродна 1944 года правядуць 3 ліпеня, хаця сам горад рэакупавалі толькі 16 ліпеня. Пастаноўка пройдзе ў Швейцарскай даліне, побач з корпусам Купалаўскага ўніверсітэта на вуліцы Леніна. Арганізатары не хаваюць: гэта працяг патрыятычнага трэнду, зададзенага ў маі старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Юрыем Караевым. Менавіта ён ініцыяваў першую рэканструкцыю — «штурм Рэйхстага» ў выкананні Палаца тэкстыльшчыкаў у Гродне.

Чытайце таксама: Саветы Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

«Узнаўляць падзеі» ў гэты раз будуць удзельнікі ваенна-гістарычных клубаў з усёй краіны. Далучыцца могуць і жыхары Гродна — для гэтага трэба падаць заяўку і самастойна падабраць падыходзячую форму.

Паводле арганізатараў, «рэканструкцыя раскажа пра тыя дні, якія папярэднічалі вызваленню ўсёй нашай краіны. Так як заходнія землі былі вызвалены па сканчэнні аперацыі „Баграціён“». Такім чынам, у траўні Гродна было ў ролі Берліна, у ліпені паспрабуе сябе ў ролі Мінска.