У Гродне прадаюць незвычайную пяціпакаёвую кватэру ў самым цэнтры: двухузроўневую з мансардай, камінам і трыма лоджыямі. Мэбля падабраная адмыслова, а від на горад адкрываецца нават з ваннай.

Адрас кватэры — 1 Мая, 30 (дом 1999 года пабудовы, з «Купалінкай»). У суседнім доме — кругласуткавы «Еўраопт», побач чыгуначны вакзал. Кватэра знаходзіцца на шостым паверсе, другі ўзровень размешчаны ў мансардзе (сёмы паверх).

Агульная плошча кватэры — 190 кв. м, з іх жылая — 115 кв. м. Вышыня столяў - 2,65 м.

На першым узроўні размешчана кухня плошчай 6,9 кв. м з убудаванай бытавой тэхнікай. Яна спалучаная са сталовай зонай. Там жа — два жылыя пакоі, санвузел, зашклёная лоджыя. На другім узроўні - яшчэ два пакоі, другі санвузел, аб’ёмная кладоўка, балкон і лоджыя. У кватэры шмат цікавай мэблі, на сценах і паліцах — дэкаратыўная кераміка.

З адной з лоджый адкрываецца мілы від на зеляніну і малапавярховую забудову, з другой бачная прывакзальная плошча. Рамонт на прасторнай трэцяй не завершаны — у новага гаспадара будзе шанец зрабіць усё пад сябе.

Кошт кватэры — $ 200 тыс.

Чытайце таксама: