Новы EP “Некоторого отсутствия пуговиц” – “Ключом таился в ветках ив” – можна знайсці на Spotify, Apple Music, Boomplay і Soundcloud. Ён змяшчае чатыры кампазіцыі.
Агульная працягласць міні-альбома – 9 хвілін 32 секунды. Кампазіцыі “Здешняя песня”, “Тише, тише”, “Путь будет трудным” і “Когда стемнело за окном” вытрыманыя ў традыцыйным для гурта мяккім медытатыўным гучанні.

“Некоторое отсутствие пуговиц” – рок/індзі/акустык гурт з Гродна. Лідар гурта і аўтар тэкстаў і музыкі – Іван Пачывалаў. Склад гурта ўвесь час змяняўся. Дэбютны альбом “Кошкино время” быў выпушчаны ў 2011 годзе, наступны, “Ягода грустника”, з’явіўся толькі ў 2019 годзе. Пасля былі міні-альбом “На ночь глядя”, трэкі “Стоит человек” и “Обратная песня”. У 2024 годзе выйшаў трэк “Красивый, как математика”, запісаны іншым гродзенскім выканаўцам tochka K.



