На грамадскае абмеркаванне вынеслі праект «Роял парк» — квартала таунхаусаў, які з’явіцца на плошчах былога мясакамбіната на Камунальнай, 32. Адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце Гродзенскага выканкама.
Грамадскія абмеркаванні пройдуць з 19 траўня па 5 ліпеня. Канчатковае рашэнне па праекце прымуць з 19 чэрвеня да 12 верасня 2025 года. Дэталі будучага абмеркавання і справаздача аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе пакуль не апублікаваны.
Што за квартал з’явіцца на месцы былога мясакамбіната?
На Камунальнай, 32 пабудуюць 11 двухкватэрных дамоў. Кватэры ў іх ужо прадаюцца. Яны будуць як у ЖК Барвіха (на вуліцах Старамалышчынскай і Багушоўскай), «толькі больш, вышэй, сучасней і ў цэнтры горада», удакладняе забудоўшчык.
Чытайце таксама: Як будзе выглядаць новы квартал?
Праект квартала распрацоўвала фірма «АртПраПраект» — аўтары гандлёвага цэнтра на Кляцкова каля Triniti і іншых. Забудоўшчык «Астострой» таксама будаўнік таўнхаўсаў у раёне вуліцы Старамалышчанскай у мікрараёне Забалоць.
Таунхаусы з’явяцца на месцы помніка прамысловай архітэктуры
У пачатку ХХ стагоддзя на вуліцы Камунальнай была гарадская рэзня — мясакамбінат. З яе пачалася гісторыя прамысловай перапрацоўкі мяса ў Гродне. Самы стары будынак тут — склад 1912 года, плошчай амаль 2,5 тыс. кв.м. Большасць пабудоў ужо савецкага часу. Ёсць вежа і басейн (тэхнічны вадаём) у 218 кв.м з бетонным дном. Падобна, што іх зносяць. З 1970-х мясакамбінат пераехаў і пабудовы перасталі выкарыстоўваць па прызначэнні.
Участак прадавалі з 2019 года. Разам з 16 пабудовамі яго выкупіла фірма «Астострой» за 570 150 руб. ($ 180 тыс.) у жніўні 2023 года. Цана ад першапачатковай знізілася ўдвая.
Большасць будынкаў на ўчастку знеслі ў сакавіку 2025 года.