Ілюстратыўнае фота. Крыніца: Unsplash.com
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, — такое відэа ў апошні тыдзень набірае папулярнасць у Telegram-каналах Гродна і вобласці. Ролік выклікаў хвалю абмеркаванняў. Некаторыя лічаць, што вяртаць птушанят у гнёзды нельга, іншыя цешацца выратаванню птушкі. Hrodna.life даведаўся ў эксперта, хто мае рацыю.
Ролік з выратаваннем птушкі апублікавалі адразу некалькі Telegram-каналаў Гродна і вобласці. На кадрах бачна, як мужчына, стоячы на лесвіцы, падкладвае ў гняздо бусляня. Відэа суправадзілі аднолькавым подпісам: «У Беларусі мужчына ўбачыў, што з гнязда бусла выпала птушаня і ён яго вярнуў на месца. Толькі паглядзіце на рэакцыю мамы-бусла».
Меркаванні каментатараў раздзяліліся. Адны лічаць, што кранаць, а тым больш вяртаць птушанят, якія выпалі з гнёздаў — нельга. Іншыя карыстальнікі радаваліся выратаванню птушкі.
«Так, мужчына думаў, што зрабіў правільна. Аказваецца, не зусім. Яны пакідаюць сабе столькі птушанят, колькі могуць пракарміць. Лепш бы ён у заапарк адвёз, дакладна жывы бы застаўся. А так хутчэй за ўсё зноў выкіне. Значыць, мужчына нічога не ведаў і таму яму павага, ён лічыў што добры ўчынак зрабіў», — піша melnichek.vera.
«Часта яны самі скідаюць птушанят. Выседжваюць тры яйкі, каб павялічыць шанцы з’яўлення двух птушанят. Калі ўсе тры выжывуць — трэцяга скідаюць. У тым годзе было анамальна шмат птушанят. Да 5−6 у гнёздах і ўсе дарослыя. У гэтым годзе, мабыць, ежы менш, чым у тым», — выказваецца gremastitch.
«Нашыя хлопцы не дазволяць загінуць сімвалічнай для Беларусі птушцы. Нарадзілі - будзьце добрыя выгадаваць. А корму буслам сёлета і праўда мала. Усе вадаёмы абмялелыя, разліву не было, ежы мала. Так што версія аб тым, што самі выкінулі, цалкам праўдападобная», — мяркуе korochenkonatalia.
Hrodna.life папрасіў спецыяліста з сферы арніталогіі Уладзіміра (імя зменена) патлумачыць, ці можна вяртаць у гнёзды птушанят, якія выпалі.
«Калі гэтае буслянё выкінулі самі бацькі, што даволі рэгулярна адбываецца ў бусліным сямействе, калі харчавання не дастаткова, то няма сэнсу яго павяртаць. Калі ж гняздо было разбурана ветрам, напрыклад, то можна пабудаваць штучнае і туды засяліць буслянят. І звычайна дарослыя птушкі хутка павяртаюцца», — распавёў нам эксперт.
Калі бусляня сапраўды выпала з гнязда, вяртаць яго на месца можна. Эксперт дадае, што бацькі не будуць адхіляць такое птушаня.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…