Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў ёй усталяваныя на такой шырокай адлегласці, што разгледзець чалавека, які там пераапранаецца, будзе нескладана.
Прыводзіць у парадак гарадскія пляжы, у тым ліку і ў Ласосна, пачалі яшчэ ў красавіку. Тады на добраўпарадкаванне гарадскіх пляжаў у Гродне планавалі патраціць больш за 36 тыс. руб.
Чытайце таксама: На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?