Экскурсія па Гродне. Ілюстратыўнае фота з архіву Hrodna.life
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з’явілася ў пастанове Міністэрства спорту і турызму. Дакумент набудзе моц у ліпені 2025 года.
Згодна з новымі правіламі, прафесійныя гіды і экскурсаводы павінны ведаць асновы ідэалогіі Беларусі, укараняць ідэалагічную работу ў сваю дзейнасць, а таксама садзейнічаць умацаванню станоўчага іміджу краіны.
Акрамя таго ў пастанове ад 30 красавіка 2025 года з’явілася новая норма, паводле якой гіды павінны ўдзельнічаць у захаванні гістарычнай памяці і нацыянальных каштоўнасцяў.
Пастанова набудзе моц 11 ліпеня 2025 года.
З 1 студзеня 2023 года пачалі дзейнічаць новыя правілы экскурсійнага абслугоўвання. Экскурсаводы і гіды-перакладчыкі павінны праходзіць адпаведную атэстацыю. Падчас работы яны абавязаны мець пры сабе пералік тэм экскурсій, якія абаранілі перад камісіяй. Атэставаным экскурсаводам выдаюць бэйдж, які дзейнічае пяць гадоў.
У 2024 годзе экскурсаводам і гідам-перакладчыкам у Беларусі забаранілі займацца экскурсійнай дзейнасцю, калі раней іх судзілі па «палітычным» артыкуле — нават калі з іх знялі судзімасць або спынілі пераслед.
У той жа час колькасць экскурсаводаў у вобласці з 2021 па 2025 гады вырасла з 122 да 161. Па стане на люты 2025 года ў Гродне працаваў 81 экскурсавод, 16 — у Навагрудскім раёне і 14 — у Лідскім.
Па колькасці экскурсаводаў Гродзенскую вобласць чатыры гады запар у Беларусі апярэджвае толькі Мінск.
Чытайце таксама: Як працуюць новыя правілы праверкі экскурсаводаў
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…