Фота ілюстрацыйнае: Hrodna.life
На пляцоўцы «Куфар» з’явіліся аб’явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя слоты для запісу на падачу дакументаў для польскай візы. Геалакацыя абодвух аб’яваў — Гродна і вобласць.
Аб’явы ў раздзеле «Гатовы бізнес» выклаў карыстальнік пад імем Валерый. Тавар — код для бота. У сакавіку гатовы бот каштаваў 800 руб., у траўні кошт вырас да 900 руб. Абедзве аб’явы прапануюцца для аўдыторыі з Гродна і вобласці.
Журналістам Hrodna.life ўдалося знайсці падобную аб’яву і на «Барахолке Onliner». Карыстальнік пад нікам валера2901 спрабаваў прадаць гатовы бот у лістападзе 2024 года. «Окупаемость 3—4 месяца, работа удаленно — вам нужен только ноутбук, возможен вариант сотрудничества. Поддержка программиста без допоплат, возможна сдача бота в аренду», — пісаў валера2901.
Улічваючы, што зараз беларусы гатовы плаціць ад 400 рублёў за дапамогу ў рэгістрацыі на візы, пакупнік у тэорыі мог бы акупіць укладанні з двух першых кліентаў.
З-за высокага попыту і немагчымасці самастойна запісацца ў візавыя цэнтры беларусы прыдумляюць розныя схемы, якія спрашчаюць працэс падачы дакументаў.
У верасні 2024 стала вядома, што беларусы з іншых рэгіёнаў змяняюць прапіску на гродзенскую. Для гэтага яны знаходзяць пасярэднікаў, гатовых прапісаць іх ва ўласнай кватэры і плацяць за паслугу да 300 руб. На той момант атрымаць працоўную візу ў Гродне было прасцей, чым у Мінску ці Брэсце.
Працэс атрымання польскай візы для беларусаў ускладнены. Штат консульскіх супрацоўнікаў у Мінску, Брэсце і Гродне за апошнія чатыры гады моцна скараціўся і візавых анкет сталі прымаць менш.
Са студзеня 2024 года польскі ўрад скасаваў праграму выдачы візаў для фрылансераў, стартапераў і супрацоўнікаў сферы IT «Poland. Business Harbour».
Нават з запрашэннем ад сваякоў, сяброў ці працадаўцы запісацца на атрыманне візы самастойна амаль немагчыма. Фірмы-пасрэднікі, якія прапануюць дапамогу ў запісе на польскую візу, бяруць за свае паслугі ад 400 да 1000 рублёў з чалавека ў залежнасці ад тыпу візы.
Чытайце таксама: Вільня заменіць Беласток? Як выглядаюць цяпер шоп-туры ў Польшчу і Літву
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…