Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае інакш — там назіраецца яго прырост.

У 2022 годзе насельніцтва Беларусі склала 9255,5 млн чалавек. З іх 7232,1 млн — гарадскіх жыхароў і 2023,4 млн — сельскіх. У 2024 годзе колькасць зменшылася да 9156 млн (7198,3 і 1957,7 млн адпаведна). У 2025 паказчык склаў 9109,3 млн чалавек.

Па дадзеных перапісу насельніцтва з 2019 года па 1 студзеня 2025 падзенне колькасці жыхароў назіраецца ў Мінску, Гомелі, Віцебску і Магілёве. У Брэсце, Гродне і Лідзе, наадварот — людзей становіцца больш.

У 2019 годзе ў Гродне пражывала 355,9 тыс. чалавек, у 2025 — 363,7 тыс. У Лідзе колькасць насельніцтва за шэсць гадоў павялічылася з 102,7 тыс. да 103,3 тыс.

Чытайце таксама: У Беларусі распадаецца больш за палову шлюбаў - і гэты паказчык працягвае расці