Навіны

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх малюнкаў. Разгадаць загадку атрымалася дзякуючы якаснай копіі, якую раздабыў Супрон.

Гісторык доўгі час не мог зразумець, з якога ракурсу Орда намаляваў краявід адной з гродзенскіх вуліц. На якаснай копіі малюнка бачна, што мастак пакінуў подпіс: «Grodno, 4 Sierpnia 1866. Wyjazd z mostu» (Гродна, 4 жніўня 1866. Выезд з маста).

«У горадзе таго часу было некалькі мастоў. Праўда тое збольшага былі „масткі“, а сапраўдны вялікі мост для пешаходаў і павозак быў толькі адзін — праз Нёман. Знаходзіўся ён у самым спуску вуліцы Маставой і злучаў гістарычны цэнтр з левабярэжнай часткай — Фарштатам. Мост на гэтым месцы быў не першы па ліку. Уся справа ў тым, што быў ён драўляны, таму доўга не служыў», — патлумачыў у сваім блогу гісторык.

Так Супрону ўдалося высветліць, што Орда намаляваў скрыжаванне вуліц Маставой і завулка Падгорнага. Але да сённяшняга дня драўляная забудова, адлюстраваная мастаком, не захавалася.

Скрыжаванне гродзенскіх вуліц, якія намаляваў Орда

Чытайце таксама: Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025

На БелАЭС з’явіцца мабільны сканер радыяцыі

Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…

3 мая 2025