Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх малюнкаў. Разгадаць загадку атрымалася дзякуючы якаснай копіі, якую раздабыў Супрон.
Гісторык доўгі час не мог зразумець, з якога ракурсу Орда намаляваў краявід адной з гродзенскіх вуліц. На якаснай копіі малюнка бачна, што мастак пакінуў подпіс: «Grodno, 4 Sierpnia 1866. Wyjazd z mostu» (Гродна, 4 жніўня 1866. Выезд з маста).
«У горадзе таго часу было некалькі мастоў. Праўда тое збольшага былі „масткі“, а сапраўдны вялікі мост для пешаходаў і павозак быў толькі адзін — праз Нёман. Знаходзіўся ён у самым спуску вуліцы Маставой і злучаў гістарычны цэнтр з левабярэжнай часткай — Фарштатам. Мост на гэтым месцы быў не першы па ліку. Уся справа ў тым, што быў ён драўляны, таму доўга не служыў», — патлумачыў у сваім блогу гісторык.
Так Супрону ўдалося высветліць, што Орда намаляваў скрыжаванне вуліц Маставой і завулка Падгорнага. Але да сённяшняга дня драўляная забудова, адлюстраваная мастаком, не захавалася.



Чытайце таксама: Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя