Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім месцы. Гэта магло перашкодзіць яму паступіць у медуніверсітэт. Адвакат даказаў, што віны падлетка не было, а ён проста сябе агаварыў, піша Telegram-канал «Право имеют».
За правапарушэнне паводле ч. 1 арт. 19.3 КаАП, акрамя штрафу, хлопца маглі паставіць на ўлік у інспекцыі ў справах непаўналетніх і на ўлік у «Псіхіятрыі-наркалогіі». Гэта магло перашкодзіць яго паступленню ў медыцынскі універсітэт. Хлопец паведаміў, што насамрэч алкаголь ён не ўжываў, а агаварыў сябе пры праверцы АУС Гродзенскага раёна.
Бацькі звярнуліся да адваката. Той азнаёміўся з матэрыяламі справы і прыйшоў да высновы, што доказы віны падлетка няма. Хоць яе пацвярджалі дзевяць сведак.
У красавіку камісія па справах непаўналетніх разгледзела справу і прыйшла да высновы, што падлетак не вінаваты. Справу спынілі ў сувязі з адсутнасцю падзеі адміністрацыйнага правапарушэння.
Чытайце таксама: На трэцім месцы па Беларусі. Колькі і што п’юць у Гродзенскай вобласці?