Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная асоба.
Купяць МКС-АТ6103 або аналаг. Ён прызначаны для пошуку, выяўлення крыніц гама-і нейтроннага выпраменьвання і ідэнтыфікацыі радыенукліднага складу. З дапамогай яго могуць шукаць радыеактыўныя рэчывы і матэрыялы.
На яго выдаткуюць 60 820 рублёў з уласных сродкаў станцыі.
Чытайце таксама: Улады вывучаць, як апрамяняюцца жыхары ў зоне БелАЭС