На Фолюшы з’явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё размешчана на трэцім паверсе пяціпавярховіка. Дом аточаны зелянінай, а ў 200 м ад яго цячэ рака Ласасянка.
Кватэра знаходзіцца ў панэльным доме 1981 года. Пакоі выходзяць на розныя бакі: вокны кухні і дзіцячага пакоя глядзяць на лес і раку, спальні і залы — у двор. З вокнаў бачны захад сонца.
Агульная плошча складае 63,9 кв. м, кухня — 9,3 кв. м. У спальні абсталявана гардэробная. У зале ўсталяваны дэкаратыўны камін, а сама зала аформлена ў пясочных адценнях, з мноствам свяцільняў. У такіх жа колерах аформлена спальня.




Дзіцячы пакой уладкаваны як патаемны пакой з сакрэтным уваходам, схаваным за фасадам шафы-купэ. Там на гледача з фоташпалераў бягуць героі мультфільма «Універсітэт монстраў», а столь абклеены блакітным небам з аблокамі. Усталяваны двух’ярусны ложак.



У кватэры ёсць два зашклёныя балконы з ролікавай сістэмай адкрывання секцый. Санвузел — раздзельны, у туалеце ўсталяваны міні-рукамыйнік. Вышыня столяў — 2,49 м.
Кватэру прадаюць з мэбляй і тэхнікай. Усталяваныя драўляныя дзверы з металічнымі скрынкамі, у кватэры ёсць кандыцыянер і бойлер.



Прадаўцы абяцаюць чысціню ў пад’ездзе і спакойных суседзяў. Двор ціхі, з дзіцячай пляцоўкай і паркоўкай. Побач знаходзяцца школа, сад, аптэка, крамы і прыпынкі транспарту.
Цана кватэры — $ 50 999.
Чытайце таксама: