З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і рэстаранах горада можна будзе за 45 руб. Некаторыя з прадстаўленых страў можна будзе замовіць праз дастаўку Delivio. Забраніраваць столікі ва ўстановах можна з 8 траўня на сайце фестывалю.
Паўгода таму, калі праводзіўся восьмы восеньскі фестываль, сэты ва ўстановах Гродна каштавалі 42 руб. Стравы падчас сёмага, вясновага Gastrofest-2024 абышліся ў 38 руб.