Навіны

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад жыхарамі, але пытанні засталіся. Паглядзелі, як камунальнікі Гродзенскай вобласці робяць абрэзку гарадскіх дрэваў «пад пальмы», і што пра гэта думаюць жыхары.

«Железные Дровосеки» местного ЖКХ превратили все раскидистые кроны деревьев, как и сами деревья, в телеграфные столбы. Теперь жители города Волковыска в жару и зной будут прятаться в тени столбов, так как все скамейки в горпарке стоят, как на пляже, загорай — не хочу", — напісаў гараджыхар Ваўкавыска. Акрамя таго ў горадзе высеклі ніцыя вербы.

У Ваўкавыскай камунальнай гаспадарцы праз публікацыю ў «Гродзенскай праўдзе» адказалі, што у парку не падразалі дрэвы ўжо восем гадоў, і зараз абрэзалі толькі галіны, якія моцна звісалі ўніз, сухія і загнілыя. Прыўзнялі крону, каб адкрыць ліхтары. Верхнія галіны плануюць падразаць у наступным годзе, каб спыніць рост дрэў у вышыню.

Гарадскі парк у Ваўкавыску. Фота: «Гродзенская праўда»

А вербы каля Дома быта спілавалі, бо яны былі ў аварыйным стане. Замест спілаваных дрэваў пасадзяць іншы від — нізкарослыя ніцыя вербы.

Агулам сёлета ў Ваўкавыску плануюць пасадзіць 3600 дрэў - на пустых тэрыторыях і ўздоўж вуліц. Таксама пасадзяць 400 кустоў. Абрэзка ў парку — частка падрыхтоўкі яго да абласных «Дажынак». Там таксама абновяць сцежкі, лавачкі, арэлі і пасадзяць кусты.

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес

Дрэвы паспелі абрэзаць своечасова паводле нормаў, да канца красавіка, звярнуў увагу канал Urban Hrodna. Але пры гэтым у Ваўкавыску не толькі абрэзалі паркавыя пасадкі і пакарчавалі вербы каля Дома быта. Дрэвы каля мясакамбіната абрэзалі амаль на слупы.

@gribnoyzavertish #волковыск ♬ GTA San Andreas Theme (Remake) — Ben Morfitt (SquidPhysics)

«За деревья в городе в целом обидно», — напісалі ў каментарах да відэа з абрэзанымі дрэвамі.

«Сан-Волковыско», — пажартаваў карыстальнік andrjucha. «Первые пальмы, появились в Ивьеанделесе», — напомніў centner0988. Сапраўды, у Іўі правялі такую ж абрэзку. Некаторыя каментатары апраўдывалі яе фармоўкай — маўляў, пасля будуць зялёныя шарыкі. Але ад летняй спёкі такія шарыкі не ўратуюць. Зараз дрэвы параўноўваюць з пальмамі з гульні GTA.

Абрэзаныя дрэвы ў Іўе. Скрыншот з TikTok @gribnoyzavertish

А як трэба паводле правіл?

Паводле Правіл утрымання азелянёных тэрыторый, якія ўступілі ў сілу яшчэ ў 2020 годзе, абрэзка можа быць:

  • санітарнай,
  • фармовачнай,
  • амалоджвальнай.

Толькі санітарную можна праводзіць круглы год, а астатнія два віды ─ з кастрычніка па красавік. Абрэзаць галіны зможа толькі кваліфікаваны спецыяліст па азеляненні. Калі дрэвы інтэнсіўна вылучаюць сок, напрыклад, клён і алешына — то абразанне праводзяць у кастрычніку. Нельга абразаць дрэвы ў непагадзь: моцны дождж, снегапад, навальніцу, галалёдзіцу, туман, пры парывістым ветры звыш 14 м/с і тэмпературы ніжэй за мінус 15 °C. Забаронена выдаляць цалкам крону і верхнюю частку ствала дрэва (топінг).

Радыкальная абрэзка для амаладжэння дазволена толькі для:

  • патэнцыйна небяспечных дрэў з невялікім нахілам або вялікай вышынёй,
  • сухавяршынных на 50−60%, якія растуць на дзіцячых пляцоўках, ля тратуара, каля ўвахода ў будынак, над праезнай часткай,
  • толькі ў відаў, якія добра ўтвараць парасткі: ліпа, таполя, вярба.

Абразаць у такім выпадку варта да зоны маладых парасткаў, укарачаючы старыя галіны на ½−¾ ад агульнай даўжыні. Такую абрэзку праводзяць паступова на працягу 2−3 гадоў, пачынаючы з верхавіны шкілетных галін.

У хваёвых дрэў забаранілі выдаляць ніжнія галіны.

Апошнія запісы

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025