Фота з архіва Hrodna.life
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і пажылых грамадзян. Сярод іншага, добраўпарадкуюць пляжную зону і зробяць пераходныя масткі праз Ласасянку.
На Фолюшы паставяць пляцоўкі для актыўнага адпачынку моладзі і пажылых і гульнявую пляцоўку для дзяцей. Таксама будуць пляцоўкі для гульні ў валейбол, баскетбол і міні-футбол.
У рамках падрыхтоўкі парку добраўпарадкуюць пляжную зону і зону ціхага адпачынку. Праз Ласасянку зробяць пешаходныя масткі. Зробяць газон, пасадзяць дрэвы і кусты. Арганізуюць прагулачныя алеі з лавамі і сметніцамі. Сквер асвецяць.
Прадугледзелі аўтапаркоўкі, грамадскія прыбіральні, пітныя фантанчыкі і пляцоўкі для намётаў і шапікаў. Будуць веладарожкі і велапаркоўкі.
Цяпер улады займаюцца распрацоўкай перадпраектнай дакументацыі. Толькі на гэта выдзелілі 29 472 рублёў. Распрацоўка зойме тры месяцы і павінна завяршыцца да сярэдзіны ліпеня. Парк павінен будзе праслужыць 25 гадоў.
Чытайце таксама: У адным з гродзенскіх раёнаў упершыню з’явяцца кватэры з тэрасамі
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…