Навіны

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы не актыўны з кастрычніка 2024 года, у водгуках на Google-картах гродзенцы паведамляюць, што крама зачынена. Hrodna.life разабраўся, што адбылося.

Гараджане: «Крама пала ў няроўнай барацьбе з маркетплейсамі»

Гродзенцы ў Facebook цікавяцца, куды падзелася крама «Спорттавары». У каментарах Аляксандр выказаў меркаванне, што бізнэс «паў у няроўнай барацьбе з маркетплэйсамі». Ірэна мяркуе, што крама перастала быць запатрабаванай. Гродзенцы, з якімі паразмаўляў Hrodna.life, пацвердзілі, што там у апошні час было мала кліентаў.

Яшчэ ў лютым 2025 года гродзенец Вячаслаў напісаў у водгуках на Google-картах, што крама зачынена. «Хоць на сайце пазначана, што адкрыта. Перад дзвярыма стаяць людзі, тузаюць, ёсць расклад працы. Аб’явы аб тым, што не працуе — няма. Здзек!» — абурыўся мужчына.

У іншых водгуках пакупнікі звярталі ўвагу на бедны асартымент і высокія кошты.

«Як было 20 гадоў таму так нічога не памянялася», — пісаў Раман на Яндэкс Картах. «Крама гіне. Няма былога шыку! Асартымент збяднеў. Заходзілі да вечара, дзяўчынкі прадаўцы сядзяць у цемры, эканомія электраэнергіі», — пісала Helenka.

«Спорттавары» запазычылі пастаўшчыкам амаль 79 тыс. руб.

Уладальнік крамы — ТАА «Спарттавары» — знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі па рашэнні ўласніка з 4 красавіка 2025 года.

З лютага 2024 па сакавік 2025 года Эканамічны суд Гродзенскай вобласці ўзбудзіў у дачыненні да «Спорттавараў» восем загадных вядзенняў. Усе яны звязаны з даўгамі перад пастаўшчыкамі, сярод якіх вытворца адзення «Бабруйсктрыкатаж», аптовы пастаўшчык спартыўных тавараў «ПентаСпорт» і вытворца цацак «Палессе». Агульная сума пазыкаў перад пастаўшчыкамі склала амаль 79 тыс. руб.

Крама ў Гродне працавала больш за 30 гадоў

Крама «Спорттавары» працавала на Ажэшкі, 42 з пачатку 1990-х. У студзені 2020 у фірмы змяніўся ўласнік. Праз пяць гадоў - у сакавіку 2025, уласнік прыняў рашэнне ліквідаваць юрыдычную асобу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025