Навіны

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа здымуць на кітайскай — для будучых партнёраў.

Фільм будуць рабіць з 12 траўня па 1 верасня. У колькі ён абыйдзецца, пакуль высвятляюць. Папярэдне яго ацэньваюць у 30 000 рублёў ($ 9779).

Аўтар павінен будзе распрацаваць канцэпцыю, напісаць сцэнар, арганізаваць здымкі, мантаж і пост-прадакшн відэароліка. Мэта — узмацніць цікавасць да інвестыцыйнага, культурнага і турыстычнага патэнцыялу горада. Трэба зрабіць акцэнт на прамысловым, бізнес-лагістычным, турыстычным і чалавечым патэнцыяле і ўмацаваць пазітыўны імідж горада на міжнароднай арэне.

Патрэбен эксперт-гісторык і дрон

У фільме хочуць паказаць багатую гістарычную спадчыну, стратэгічнае геаграфічнае становішча, сацыяльнае уладкаванне, узровень медыцыны, талерантнасць. Відэа дапоўняць інфармацыяй аб IT-сферы, турыстычных маршрутах, спартыўных і культурных мерапрыемствах, фестывалях.

Прыкладная даўжыня — 5 хвілін. Фільм будзе на трох мовах — рускай, кітайскай і англійскай. Трэба прыцягнуць эксперта-гісторыка, каб быць дакладным у датах. Спатрэбяцца здымкі з дрона, а да гэтага — атрымаць усе дазволы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025