Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася «нацызмам» сярод школьнікаў. Яны «зігуюць», слухаюць музыку Трэцяга рэйха і публікуюць яго атрыбутыку ў сацсетках. Зараз з імі працуюць супрацоўнікі інспекцый па справах непаўналетніх, піша Telegram-канал «Право имеют».

Улетку 2024 года ў Гродзенскім раёне школьнікі са Скідзеля «зігавалі» каля вогнішча пад музыку Трэцяга рэйха.

У жніўні 2024 года вучні школ Кастрычніцкага раёна ў сацыяльных сетках посцілі нацысцкую сімволіку. У верасні 2024 года гімназіст Ленінскага раёна на сваёй старонцы размясціў атрыбутыку Трэцяга Рэйха і пост «ХОЧУ БЫТЬ БАНДЕРОЙ».

Сілавікі прапануюць змагацца з імі шляхам правядзення розных «адкрытых дыялогавых пляцовак» з вядучымі палітычнымі аглядальнікамі, «правільнымі» блогерамі. А яшчэ — праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы, у тым ліку — да Дня Перамогі, Дня Незалежнасці і Дня народнага адзінства.

Чытайце таксама: Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»