Реконструкция гродненского пивзавода. Источник: Onliner
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», — перкананыя новыя ўладальнікі комплексу гродзенскага піўзавода. На рэканструкцыю былога палаца Агінскіх ужо патрацілі $ 4,5 млн., і яшчэ $ 2,5 млн распісаныя на бліжэйшыя паўтара года. Як ідуць працы, што незвычайнага знайшлі і што адкрыюць у комплексе?
Палацавы фасад асноўнага корпуса на беразе ракі адрэстаўруюць і захаваюць яго характар. Унутры будуць скляпеністыя столі, брутальныя лесвіцы і многа паветра, расказаў намеснік дырэктара «МБА Інвестмент», фірмы-ўладальніка піўзавода, Аляксандр Заглубоцкі для Onliner. На паверхах запланаваныя:
Усяго адкрыюць 16 рэстаранаў, бараў і кафэ.
Сцены асноўнага корпуса захаваюць арыгінальны выгляд — з унікальнай цаглянай муроўкай «пальчаткай», зробленай уручную. На цаглінах бачныя адбіткі пальцаў майстроў, і кожная з іх старанна ачышчана і ўкладзена паводле схемаў, узноўленых па тэхніках 300-гадовай даўніны.
Унутраны двор будзе не толькі зонай для прагулак, але і пляцоўкай для розных мерапрыемстваў.
Чытайце таксама: «Дрэў не хапае». Гарадзенцы адрэагавалі на новыя рэндэры піўзавода
Пад галоўнай часткай палаца знаходзяцца глыбокія падвалы са столямі ад 5 да 10 метраў. Плошча — каля 220 кв. м. Тут адкрыецца атмасферны піўны рэстаран з варачным абсталяваннем. Піва будуць варыць на месцы, асобна будзе зала для гасцей. Дзённае святло будзе пранікаць праз невялікія вокны пад столлю, захаваюць арыгінальную цагляную кладку. Дабрацца да яго можна будзе на ліфце або па лесвіцы.
Побач размешчаны яшчэ адны падвалы, плошчай 800 кв. м. Пасля рэстаўрацыі тут з’явяцца музейныя залы, арт-прастора і сувенірныя крамы. Некаторым памяшканням — 400−500 гадоў. На сценах таксама захаваюць цагляную кладку, падлогу зробяць бетоннай. У працэсе раскопак знайшлі і падвалы, не пазначаныя на старых планах — адзін быў засыпаны, другі зачынены знутры.
Читайте также: «Деревьев не хватает». Гродненцы отреагировали на новые рендеры пивзавода
На тэрыторыі захавалася свідравіна, прабітая немцамі ў 1915 годзе. Гэта найстарэйшая свідравіна Гродна і адна з самых глыбокіх — больш за 300 м. З яе актыўна б’е вада. Цяпер свідравіна закансерваваная.
Побач з Brovar Hrodna пабудуюць гасцініцу на 120 нумароў, злучаную з асноўным будынкам галерэяй.
Пасля адкрыцця ў комплексе з’явіцца 10 000 кв. м арандаваных плошчаў. Арандатараў выбіраюць прыдзірліва, у спісе чакання ўжо больш за 100 кампаній. Будуць выкарыстоўваць і новы будынак з панарамнымі вокнамі — ён пабудаваны на месцы савецкага цэха разліву.
Чытайце таксама: У абноўлены піўзавод хочуць прыцягваць арандатараў, якіх яшчэ не было ў Гродне
Каля 70% работ ужо выканана. Кожны дзень на аб’екце працуе 50−70 чалавек. Адкрыццё запланаванае на трэці квартал 2026 года.26 года.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…