Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які адбыўся 22 красавіка ў Гродзенскім гарвыканкаме, пакупнік знайшоўся. Інфармацыя аб продажы будынка з’явілася ў Telegram-канале Гродзенскага цэнтра нерухомасці.
У колькі Дом быту абышоўся пакупніку — невядома. Стартавая цана склала больш 4 млн руб. ($ 1,3 млн). Да гэтага будынак спрабавалі прадаць у лістападзе 2024 года і лютым 2025 за 6 млн. У ліпені 2024 года за Дом быту прасілі 8 млн руб. ($ 2,5 млн). Першую спробу продажу зрабілі у сакавіку 2024 года — стартавая сума лота склала 10 млн рублёў (амаль $ 3,13 млн).
Дом быту планавалі знесці, а потым вырашылі мадэрнізаваць
Дом быту збудавалі ў 1971 годзе ў стылі савецкага мадэрнізму. У канцы 1960-х дзеля яго знеслі цэлы квартал на Замкавай.
У 2019 мясцовыя ўлады прапанавалі знесці ужо сам Дом быту, бо будынак не ўпісваецца ў гістарычны цэнтр. Аднак ужо ў 2020-м зносіць Дом быту перадумалі. Яго вырашылі рэканструяваць — меркавалася, што там з’явіцца гасцініца.
Чытайце таксама: Як можа выглядаць Замкавая без Дому быту