Обновление гродненских пляжей. Источник: "Гродно Плюс"
Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на пляжах ставяць новыя шэзлонгі і фантанчыкі з пітной вадой.
Пра камеры відэаназірання, па якіх збіраюцца вылічваць вандалаў, калі тыя захочуць што-небудзь зламаць, расказала вядучы інжынер аддзела тэхнагляду за будаўніцтвам, рамонтам і ўтрыманнем аб’ектаў добраўпарадкавання Гродзенскага гарадскога ЖКГ Анжаліка Валюк на «Гродна Плюс».
Працы на ўсіх пляжах — цэнтральным, у Пышках, у Ласосна і на Юбілейным возеры — збіраюцца закончыць да 1 траўня.
На цэнтральным пляжы ўсталёўваюць 10 новых шэзлонгаў, дзве арэлі, тры навесы-«грыбочкі». Абнавілі калонку з вадой і кабінкі для пераапранання. Пасля ўстаноўкі ўсяго запланаванага пляж падсыплюць пяском.
Пляж на Юбілейным возеры падсыпаюць пяском і выраўноўваюць, укладваюць пліткай дарожкі. Там збіраюцца зрабіць пляцоўкі з цвёрдым насцілам, зоны індывідуальнага адпачынку.
На ўсіх пляжах «Гроднавадаканал» ставіць фантаны з пітной вадой і душавыя стойкі беларускага вытворцы «Фисон». Пляжную мэблю спецыяльна вырабілі ва УЖРЭП Ленінскага раёна.
На абследаванне пляжаў вадалазамі, устаноўку буёў і дзіцячых купальняў у гэтым сезоне патрацяць 36 067 руб.
У 2024 годзе мінімум 214 камер павесілі на запасных уваходах і выхадах у 13 гродзенскіх школах і гімназіях. На ўездах у горад і ў месцах, дзе могуць сабрацца 100 і больш чалавек, усталявалі 84 камеры. У 2023 годзе паставілі амаль 1000 вулічных камер. 11 дадатковых відэакамер усталявалі каля эканамічнага суда. Іх ставілі за кошт сродкаў прымусовага збору — грошай ці маёмасці, якія судовы выканаўца спаганяе з даўжніка.
У ліпені 2022 года паведамлялі пра 3000 усталяваных у горадзе камерах. У гэты лік уваходзілі вулічныя камеры ў грамадскіх месцах, на дарогах, у 150 шматпавярхоўках і на стратэгічных аб’ектах. Пры гэтым годам раней, у сярэдзіне 2021, было вядома ўсяго аб 20 камерах, усталяваных у Гродне гарадскім ЖКГ — пераважна ў цэнтры горада.
У сакавіку 2025 года «Белтэлекам» паведаміў пра ўсталёўку 200 000 камер відэаназірання па ўсёй Беларусі. З іх — каля 60 000 «разумных» камер, якія ўмеюць адсочваць чалавека, распазнаваць твары, чытаць нумарныя знакі. Звычайна запісы з відэакамер захоўваюць 30 сутак.
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…
Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…