Гродзенскія фанаты падчас перформанса на 100-годзе БНР. Фота: Руслан Кулевіч
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і «дэструктыўна настроеных грамадзян». Туды ўвайшло дзевяць чалавек. Сярод іх — толькі паўналетнія. Гэта было зроблена для прафілактыкі «экстрэмісцкіх праяў», піша Telegram-канал «Право имеют».
Статыстыку размясцілі ў матэрыялах УУС Гродзенскага аблвыканкама для членаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп за кастрычнік 2024 года.
Сілавікі адзначаюць, што актыўныя «фанаты» ў 2024 годзе не наведвалі футбольныя матчы. Правапарушэнняў з іх боку падчас правядзення мерапрыемстваў не зафіксавалі.
«У сувязі з правядзеннем комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у цяперашні час ступень экстрэмісцкай актыўнасці і радыкалізацыі футбольных фанатаў застаецца на нізкім узроўні. Інфармацыі аб нагнятанні імі абстаноўкі сярод нейтральна настроеных слаёў насельніцтва і распаўсюджвання заклікаў да актыўных радыкальных дзеянняў, а таксама сілавога супраціву дзеючай улады, не атрымана», — пісалі сілавікі.
У міліцыі перад пачаткам футбольнага сезона праводзяць прафілактыку — распавядаюць, як трэба сябе паводзіць на матчы.
За 2024 год распачалі 135 крымінальных спраў аб злачынствах экстрэмісцкай накіраванасці, учыненых у тым годзе. Адначасова выявілі яшчэ 277 крымінальных спраў такіх «злачынстваў» мінулых гадоў. Да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 19.11 КаАП АУС Гродзенскай вобласці прыцягнулі 1557 грамадзян.
Чытайце таксама: «Нацысты — ахвяры барацьбы з іншадумствам». Хто ў Гродне набівае свастыку і як іх за гэта пераследуюць
«Нацисты — жертвы борьбы с инакомыслием». Кто в Гродно набивает свастику и как их за это преследуют
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…