На «Гродна Азот» усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя — у параўнанні з першым кварталам мінулага года. Прычына — недастатковая надзейнасць датчыкаў пажарных апавяшчальнікаў і недагляд персаналу. Усе вінаватыя прыцягнутыя да адказнасці, паведамляюць на прадпрыемстве.
На заводзе плануюць зніжаць колькасць спрацоўванняў. Будуць па-іншаму прэміраваць супрацоўнікаў.
Затое ў параўнанні з першым кварталам мінулага года не было пазапланавых прыпынкаў, звязаных з няпоўнай загрузкай магутнасцяў. Стала ў два разы менш няштатных сітуацый. У тых, якія адбыліся, не было віны персаналу.
У 1 квартале 2025 года знайшлі і ліквідавалі шэраг парушэнняў у бяспецы.
«Разам з тым праблемным месцам застаецца якаснае вядзенне дакументацыі, культура вытворчасці, захаванне выканальніцкай дысцыпліны. З адказным персаналам па кожным факце парушэнняў праведзена прафілактычная праца, спецыялістам цэхаў указана на недастатковы ўзровень кантролю за працай падначаленага персаналу, да асоб, якія дапусцілі парушэнні, ужытыя меры дысцыплінарнага і матэрыяльнага характару», — пішуць на прадпрыемстве.
Чытайце таксама: Азотаўцам пагражаюць звальненнем за пранесеныя на завод тэлефоны