Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з гарадскога забегу, а асноўная частка мерапрыемстваў пройдзе ў парку Жылібера.
30 красавіка
- 11:00−11:30 — урачыстае адкрыццё ўрачэбнай амбулаторыі ў новым мікрараёне Грандзічы (вул. Глухава, 9)
- 20:00−22:00 — святочнае адкрыццё сезона работы гарадскіх фантанаў у парку Жылібера:
- 20.00 — канцэрт народнага эстраднага калектыву «Струны сэрца» (Гродна),
- 21.00 — урачыста ўключаюць фантаны,
- 21.10 — выступ кавер-гурта «Creative Band».
1 траўня
- Парк Жылібера
- 11:00 — «Забег Міру», пл. Савецкая — вул. Савецкая — вул. Ажэшкі — парк Жылібера;
- 11:30 — цырымонія ўскладання кветак да помніка загінулым воінам і партызанам;
- 12:00−13:30 — урачыстае адкрыццё свята, цырымонія ўзнагароджання працоўных дынастый, сацыяльных партнёраў;
- 13:30−14:30 — канцэрт творчых калектываў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры;
- 14:30−16:00 — канцэрт дзіцячых калектываў устаноў адукацыі Гродна;
- 16:00−17:00 — адкрыццё трэцяга працоўнага семестра БРСМ;
- 17:00−18:00 — святочная праграма для ўсіх;
- 10:00−20:00 — работа святочнага гандлю.
- Урочышча «Пышкі»
- 15:00−16:00 — святочнае адкрыццё танцавальнага сезону;
- 16:00−19:00 — танцавальна-забаўляльная праграма.
Уваход на ўсе мерапрыемствы — вольны.
Чытайце таксама: Лакацыі па фільмах пра вайну, парад і ўзяцце Палаца культуры тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня? (абноўлена)