Навіны

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная «са смакам дзяцінства» DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць, што наведвальнікі адчуюць сябе героем фільма «Бригада». У бар будуць прапускаць па ID, каб туды трапілі толькі паўналетнія.

«Гэта не проста бар, гэта партал у 90-я: яркі інтэр'ер, музыка, якая прымушае душу танцаваць, і аўтарскія настойкі, ад якіх нават бабуля ўхвальна кіўне. Чакай нас, як у 90-х чакалі новы альбом „Ласкового мая“!» — пішуць пра бар ўладальнікі.

У бары падаюць настойкі - чорная парэчка, абляпіха, лімоннік і іншыя варыянты. Назвы адсылаюць да персанажаў той эпохі. Напрыклад, «Сонік» і «Доктар Марыё». Кошт — 6 рублёў. Можна ўзяць сэт з 10 настоек за 50 рублёў.

Уладальнікі апісалі інтэр'ер: неон, плакаты з кумірамі 90-х і барная стойка з настойкамі «як з дзяцінства». На відэа з установы відаць аўтэнтычны дыван, неонавыя цытаты з «Брат 2» і тую самую прыстаўку. Граць будуць хіты 90-х і 00-х.

Побач адкрыўся рэстаран «Бекон» — там можна будзе закусіць.

Падзяліцца
Меткі: ежамесцы

Апошнія запісы

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025

У Triniti з’явілася крама морапрадуктаў, дзе прадаюць «шахматныя» рулеты з рыбы

Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…

15 красавіка 2025

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025

Знакаміты мастак падарыў касцёлу ў Навагрудку два вялізныя абразы

Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…

14 красавіка 2025