У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў з’явілася аб’ява. Класны кіраўнік паведаміў, што на малюнку не павінна быць георгіеўскай стужкі. Скрыншот, мабыць, даслалі актывістцы Вользе Бондаравай, а яна неадкладна адрэагавала.

Конкурс малюнкаў праводзяць у пачатковай школе.

«А вот вам конкурс рисунков, гимназия #26, г. Гродно. Как понимать такое??? Это личная инициатива какого-то чуда на уровне школы, или же по республике?», — пракаментавала пост Бондарава.

З 2014-га стужка стала сімвалам «рускага свету». З таго ж годк беларускія ўлады замянілі георгіеўскую стужку бутаньеркай з яблыневай кветкай. Стужку нават прасілі забараніць афіцыйна праз петыцыю. Яе негалосна забаранілі і ў іншых постсавецкіх краінах.

Чытайце таксама: Евромайдану 5 лет. Что украинская революция изменила в Беларуси