У гандлёвым цэнтры OldCity на Дубко вырашылі арганізаваць свой кававы фестываль OldCofee. Ён стартуе ўжо 14 красавіка.
Кавафэст OldCofee пройдзе з 14 па 20 красавіка. Кошт на ўсе сэты ў пяці кавярнях гандлёвага цэнтра аднолькавы — 12 рублёў.
Удзельнікі і спіс сэтаў
Кавярня Pon-pushka: Ice-latte «Малінавы чызкейк» (500 мл) і тры пончыкі - з начынкай, прысыпаны цукравай пудрай, з глазурай.

Кавярня «Просто Кофе»: бананавая кава (200 мл) і чызкейк «Манга» (100 г). Каву можна замяніць на любую класічную каву звычайнага аб’ёму: эспрэса, амерыкана, капучына, латэ.

Кавярня Cofix: матча «Васільковая» (400 мл) і торт «Рыкота-груша» (125 г).

Кавярня Toko tea: шакаладны кактэйль (памер M) і кава мока (M). Дададуць сырную пенку ў адзін з напояў на выбар.

Кавярня Fruit Home: кава на выбар (эспрэса (40 мл), амерыкана (200 мл), латэ (300 мл), капучына (250 мл)) з сіропам і венская вафля, палітая малочным шакаладам, з садавіной і какосавай стружкай.

Амаль у гэты ж час, з 15 па 29 красавіка, у Гродне праходзіць іншы кававы фестываль — Grodno Coffee Festival. У ім удзельнічаюць дзевяць гродзенскіх кавярняў — кожная са сваім аўтарскім сэтам кавы і дэсерта. Кошт сэтаў такі ж — 12 рублёў.