Веладарожка ў Пышках. З архіву Hrodna.life
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў пешаходах, якія не зважаюць на дарожную разметку і займаюць веласіпедную зону. Праблему з веладарожкай у Пышках не могуць вырашыць ужо больш за 10 гадоў.
Гродзенец пад нікам lazy.world.spectator распавёў, што перастаў катацца па веладарожцы ў Пышках, нягледзячы на тое, што лічыць лакацыю «адной з самых прыемных для веласіпедыстаў».
Па словах гараджаніна, катацца ў Пышках цяжка з-за пешаходаў з каляскамі і дзецьмі - яны займаюць усю шырыню веладарожкі. «Мне ледзь хапіла нерваў праехаць яе палову. Матулі з каляскамі, уткнуўшыся ў тэлефон, якія едуць па цэнтры веладарожкі ці ўвогуле 2 каляскі ў шэраг. Дзеці, якія носяцца вакол. Пажылыя людзі. Пары. Кампаніі людзей. І ўсё гэта на веладарожцы, дзе і так не разгарнуцца. У 20 метрах, нагадаю, пешаходная дарожка шырынёй 5−6 метраў!» — паскардзіўся ў Threads гродзенец.
Каментатары падтрымалі аўтара публікацыі. Напрыклад, Аксана перастала катацца ў Пышках на роліках. Ігар — таксама. Мужчына «стаміўся пераскокваць сабачак, дзетак, кінутыя дзіцячыя веласіпеды і самакаты на дарожцы».
У сваю чаргу Ганна звяртае ўвагу і на яшчэ адну праблему Пышкоў. Познім вечарам веладарожка ва ўрочышчы асветлена, а пешаходная зона — не. «Давялося ісці па веладарожцы, бо толькі яна асвятляецца. Пешаходную дарогу чамусьці лічыцца, што не трэба асвятляць», — адзначае гродзенка.
У жніўні 2013 года на веладарожцы ў Пышках здарыўся інцыдэнт. Тады веласіпедыст Дзмітрый выпадкова збіў жанчыну. Як сцвярджаў гродзенец, хуткасць яго язды не перавышала 30 км/г, а жанчына ступіла на веладарожку раптоўна, з-за чаго ён не паспеў зманеўраваць. Тым не менш жанчына падала на Дзмітрыя заяву — па факце інцыдэнту распачалі крымінальную справу.
Па тэме: «Зламаў руку і выплюнуў два зубы». Як скончыць канфлікт веласіпедыстаў і пешаходаў у Пышках?
Праз два гады ўлады вырашылі прывесці веладарожку ў парадак. Яе заасфальтавалі і нанеслі дарожную разметку, таксама паставілі папераджальныя знакі і зрабілі асвятленне. Працягласць абсталяванай веладарожкі склала 5 км.
Меркавалася, што новая інфраструктура дапаможа пазбегнуць сутыкненняў пешаходаў з веласіпедыстамі.
Язда веласіпедыстаў па веладарожках і зона, дзе пешаходы могуць бесперашкодна гуляць, рэгулюецца спецыяльнымі дарожнымі знакамі.
У выпадку парушэння ПДР і веласіпедысту, і пешаходу можа пагражаць штраф ад 1 да 3 базавых велічынь (40 — 120 руб.). Калі чалавек парушыў правілы пад уздзеяннем алкаголю, штраф будзе вышэй — ад 3 да 5 базавых велічынь (120 — 200 руб.). Рэгулюецца гэта артыкулам 18.20 КаАП.
Чытайце таксама: Малююць кенгуру, сабакаў і карабель. Як веласіпедысты ствараюць «малюнкі» на вуліцах Гродна
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…
У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…