Навіны

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы ўласнік абмежаваўся капрамонтам будынка — поўнавартаснай рэканструкцыі не адбылося.

Першапачатковы выгляд будынку не сталі вяртаць, каб не ўваходзіць у масу даследванняў і узгадненняў, піша канал Urban Hrodna. Тым не менш, будынак уратаваны ад разбурэння.

На момант пачатку працаў у падвалах было поўна вады, якая ўзялася невядома адкуль і якую давялося прыбіраць — гэта ўскладніла ўсе працы, тлумачаць у канале.

На будынку засталіся савецкага часу атыкі. Шлемападобныя купалы, якія былі раней, і колішнюю балюстраду аднаўляць не сталі. Часткі фасада пафарбавалі ў розныя колеры.

Палац Чацвярцінскіх (былая медычная акадэмія) у другой палове XIX ст. Мастак Напалеон Орда. Крыніца: Wikimedia Commons
Палац Чацвярцінскіх (былая медычная акадэмія) у XIX ст. Крыніца: Wikimedia Commons
Медыцынская акадэмія ў Гродне. Крыніца: канал «Спадчына»

Што яшчэ там збіраліся зрабіць

Будынак 1775—1781 гадоў быў узведзены для медычнай акадэміі Тызенгаўза і быў часткай Гарадніцы. Там месціўся палац Святаполк-Чацвярцінскіх, пазней — розныя арганізацыі і нават арэнднае жытло. Пасля Другой сусветнай там знаходзілася вайсковая камендатура.

З 2014 года будынак пуставаў. З 2016 года горад рабіў шматлікія спробы яго прадаць. Нарэшце ў траўні 2020 года палац купіў уласнік гродзенскага парку атракцыёнаў за 1,69 млн руб. Праз год, у час распрацоўкі праекта для гістарычнага будынка і тэрыторыі вакол яго, новы ўласнік казаў, што плануе аднавіць камендатуру такой, які ён быў. Пры гэтым ён адзначаў, працэс узгаднення займае шмат часу: «Колер даху мы ўзгаднялі два месяцы». Каля палаца планавалі ўзвесці аранжарэю і ўладкаваць грамадскую прастору, прыбраўшы плот паміж палацам і паркам Жылібера.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025

На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $ 8 млн

У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…

10 красавіка 2025