Палац у Свяцку. Фота: Леанід Шчаглоў, БелТА
У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». «Гроднажылбуд» і Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродзенскага раёна выбіраюць падрадчыкаў.
У планах — рэстаўрацыя мура крамы сувеніраў і склепа для захоўвання вінаў і безалкагольных напояў у палацава-паркавым комплексе ў Свяцку. На гэта выдаткуюць 228 634 рублі ($ 72,5 тыс.). Работы правядуць з красавіка да чэрвеня.
На іншыя рамонтна-рэстаўрацыйныя работы, якія будуць працягвацца 21 месяц з красавіка 2025 года, выдаткуюць 25 100 527 рублёў (амаль $ 8 млн).
Палац у парку — помнік архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. Да 2005 года там працаваў санаторый, пасля комплекс быў закінуты. Прымаць гасцей палацава-паркавы комплекс пачаў у траўні 2023 года пасля рэканструкцыі з частковай рэстаўрацыяй. У верасні 2024 года ў палацы праводзілі навуковыя даследаванні, каб узнавіць інтэр'еры XVIII стагоддзя. Будынкі на тэрыторыі палаца прыстасавалі пад гасцініцу, SPA-цэнтр, бровар і рэстаран.
Чытайце таксама: «Там нешта захавалася». Каранік патлумачыў, чаму зацягваецца рэстаўрацыя палаца ў Свяцку
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…