Навіны

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел дзевяць кавярняў - кожная са сваім арыгінальным сэтам кавы і дэсерту.

Кавярні-ўдзельнікі:

Кошт сэта — 12 рублёў. У сэт уваходзяць аўтарскі напой на аснове кавы і дэсерт. Пакуль апублікавалі сэты не ўсіх удзельнікаў.

Апошні раз гродзенскі кававы фестываль арганізоўвалі ў 2022 годзе. Тады ўдзельнічалі 11 гродзенскіх кавярняў.

Што прапануюць?

Кавярня «ТЭМПЛ» (вул. Маставая, 31)

Сэт кавярні «Тэмпл». Крыніца: Instagram Grodno Coffee Festival

У сет уваходзіць пясочны тарт з цытрынавым курдам і шапкай з абпаленай мерэнгай, а таксама мятны батч бру з вішнёвай эспумай. Ёсць магчымасць замены на батч бру.

Мятны смак надае напою ахаладжальны эфект, а вішнёвая эспума дадае саладосць і фруктовую нотку. Гэта спалучэнне стварае кантраст з кіслінкай цытрынавага дэсерта, падкрэсліваючы яго смак.

Кавярня «ДОППИО» (вул. Замкавая, 12А)

Сэт кавярні «Доппио». Крыніца: Instagram Grodno Coffee Festival

У сет уваходзіць торт «Эстэрхазі» і капучына «Каштан». Для торта выкарыстоўваюць бялкова-міндальнае безе, у праслойцы ідзе заварны крэм з мяккім фундучным смакам. Яго пакрываюць ганашам на белым шакаладзе. Не ўтрымлівае рафінаваны цукар і глютэн. У якасці заменніка цукру выкарыстоўваецца какосавы цукар і падсалодвальнік prebiosweet.

Капучына «Каштан» — гэта эспрэса на 100% арабіцы з Бразіліі з крафтавым сіропам. У паслясмаку — ноты малочнага шакаладу і ляснога арэха, на выхадзе — мяккі арэхава-кававы смак. Ёсць магчымасць замены на чай, амерыкана.

Кавярня «ПРОХОДНАЯ» (вул. Маставая, 31)

Сэт кавярні «Прахадная». Крыніца: Instagram Grodno Coffee Festival

Сэт складаецца з пірожнага шу і персікавага «чмяля». Унутры пірожнага — крэм з дадаткам натуральнай ванілі і карамельнай начынкай. Зверху шапка з карамельнага крэму. Халодны персікавы «чмель» прыгатуюць з дадаткам клубнічна-сунічнага кардыялу. Ёсць магчымасць замены на батч бру.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $ 8 млн

У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…

10 красавіка 2025