ЖКГ Гродна хоча зняць відэаролік аб развіцці і сучаснай структуры працы сваіх прадпрыемстваў. Ён будзе доўжыцца 10 хвілін і ісці на рускай мове. Гэта будзе каштаваць 25 000 рублёў, піша Telegram-канал «Право имеют».

Пры стварэнні роліка трэба выкарыстоўваць графічныя рашэнні і анімацыю і вытрымаць адзіны візуальны стыль. Пры пабудове сцэнара просяць выразную структуру.

Мясцовае ЖКГ выдаткуе на гэта 25 000 рублёў (амаль $ 8000) з уласных сродкаў. Яго трэба зняць да 15 жніўня.