Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў. Там усталююць дзіцячыя купальні і буі.
У парадак прывядуць пляжы ў Пышках, на возеры Юбілейным, у Ласосна і цэнтральны гарадскі пляж. ЖКГ праводзіць запыт цэнавых прапаноў. На працу плануюць выдаткаваць 36 067 рублёў. Усяго апрацуюць тэрыторыю ў 22 000 кв.м. На працы выдаткуюць два дні ў канцы красавіка.
У Гродне купацца можна толькі ў дазволеных месцах. Нельга ўжываць паблізу вады спіртныя напоі, а таксама плаваць пасля прыёму ежы.
Чытайце таксама: Пакупацца і не атрымаць штраф: карта дазволеных пляжаў у Гродне і Гродзенскай вобласці 2024