Навіны

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама «Власть кофе» абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету — Лацінскай Амерыкі, Афрыкі і Азіі. Кропка прапануе індывідуальны памол для туркі, кубкі або фрэнч-прэса. Яна размясцілася ў ГЦ «OldCity».

«Наша кава адрозніваецца высокай якасцю і разнастайнасцю смакаў, якія могуць задаволіць нават самых патрабавальных знатакоў», — абяцаюць уладальнікі.

Калі купіце 1 кг кавы, атрымаеце зніжку ў 10%. Магчымая дастаўка.

Крама прадае каву беларускага брэнда «BlancoTi Coffee». Уладальнікі сцвярджае, што ён з’явіўся зусім нядаўна, хоць мае даўнія карані, прычым — на Кубе.

«Гэты праект я прысвячаю майму дзядулю Хасэ, усёй маёй сям'і на Кубе і дарагому сябру, Тыціку Міхаілу, стоадсоткаваму беларусу, з якім разам робім унікальную сяброўскую „кававую“ сумесь на стыку дзвюх культур Беларусі і Кубы. Пасля сумеснага наведвання кубінскіх кававых плантацый, ён быў прыемна здзіўлены густам і водарам нашай кавы. Пасля нядоўгіх роздумаў, Міхаіл вырашыў прайсці са мной увесь шлях ад стварэння да вытворчасці кавы, якім цярністым ён бы ні быў», — напісаў стваральнік брэнда.

«Нарэшце ў Гродне з’явіцца смачная кава», — пішуць у каментарах.

Чытайце таксама: Выпіць кавы, паснедаць ці проста сустрэцца з сябрамі. Вялікі гайд па кавярнях у цэнтры Гродна

Падзяліцца

Апошнія запісы

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025

Знакаміты мастак падарыў касцёлу ў Навагрудку два вялізныя абразы

Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…

14 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродна прадаецца атмасферны дом з «тэатральным» інтэр'ерам

У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…

12 красавіка 2025

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025