Крама «Власть кофе» абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету — Лацінскай Амерыкі, Афрыкі і Азіі. Кропка прапануе індывідуальны памол для туркі, кубкі або фрэнч-прэса. Яна размясцілася ў ГЦ «OldCity».
«Наша кава адрозніваецца высокай якасцю і разнастайнасцю смакаў, якія могуць задаволіць нават самых патрабавальных знатакоў», — абяцаюць уладальнікі.
Калі купіце 1 кг кавы, атрымаеце зніжку ў 10%. Магчымая дастаўка.


Крама прадае каву беларускага брэнда «BlancoTi Coffee». Уладальнікі сцвярджае, што ён з’явіўся зусім нядаўна, хоць мае даўнія карані, прычым — на Кубе.
«Гэты праект я прысвячаю майму дзядулю Хасэ, усёй маёй сям'і на Кубе і дарагому сябру, Тыціку Міхаілу, стоадсоткаваму беларусу, з якім разам робім унікальную сяброўскую „кававую“ сумесь на стыку дзвюх культур Беларусі і Кубы. Пасля сумеснага наведвання кубінскіх кававых плантацый, ён быў прыемна здзіўлены густам і водарам нашай кавы. Пасля нядоўгіх роздумаў, Міхаіл вырашыў прайсці са мной увесь шлях ад стварэння да вытворчасці кавы, якім цярністым ён бы ні быў», — напісаў стваральнік брэнда.
«Нарэшце ў Гродне з’явіцца смачная кава», — пішуць у каментарах.
Чытайце таксама: Выпіць кавы, паснедаць ці проста сустрэцца з сябрамі. Вялікі гайд па кавярнях у цэнтры Гродна