Паша Тэхнік. Фота: spletnik.ru
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам «Досвидания». Выканаўца памёр 5 красавіка 2025 года з-за наступстваў бактэрыяльнай пнеўманіі.
Відэа 6 красавіка апублікавала тату-майстар kotoroootatoo. У яго — толькі станоўчыя водгукі і эмодзі агеньчыка.
Паша Тэхнік, Павел Іўлеў - расійскі андэграўндны рэпер, адзін з заснавальнікаў гурта Kunteynir. У творчасці шмат разважаў пра наркаманію. Вядомы сваімі з’яўленнямі ў відэапраектах, дзе паводзіў сябе задзірліва, як паведамляюць — у стане наркатычнага ап’янення. Двойчы быў у турме — за распаўсюд наркотыкаў і кіраванне ў п’яным свеце.
Памёр у Тайландзе 5 красавіка, як мяркуецца, пасля перадазіроўкі наркотыкамі. Пасля перадазіроўкі ён упаў у каму, перанёс клінічную смерць і пнеўматоракс.
Яго прыхільнікі і калегі дзеляцца ў сетках мемамі і неапублікаванымі раней відэа Пашы Тэхніка.
Чытайце таксама: Тату ў мастацтве і рок праз класіку. У Гродне татуіроўшчыкі і музыкі прадставілі супольны арт-праект
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…