"Кронан Парк Гатэль". Крыніца: сацсеткі гатэля
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards і стаў пераможцам у намінацыі «Лепшы парк-гатэль у Расіі і краінах СНД» па выніках 2024 года.
Аб узнагародзе гатэль расказаў у сваіх сацсетках. Цырымонія ўзнагароджання лепшых гатэляў па выніках 2024 года адбылася 1 красавіка 2025 года. У гэты раз у прэміі ўдзельнічала больш за 80 намінантаў, з іх выбралі 29 пераможцаў.
Прэмію Travel Time Awards штогод арганізуе расійскі часопіс пра падарожжы для заможных людзей Travel Time. У рамках прэміі ўзнагароджваюцца лепшыя гатэлі, курорты, напрамкі і турыстычныя агенцтвы ў Расіі і за мяжой. Прэмія з’яўляецца прэстыжнай у Расіі і краінах СНД. Пераможцаў вызначаюць у два этапы: праз адкрытае галасаванне на афіцыйным сайце часопіса Travel Time і па ацэнках журы, якое складаецца з прадстаўнікоў люксавых трэвел-агенцтваў, кансьерж-службаў, расійскіх зорак і рэдакцыі часопіса.
Адзін з самых дарагіх у Гродне
«Кронон Парк Гатэль» — гэта 4-зоркавы гатэль з 15 нумарамі з індывідуальным дызайнам і рэстаранам прыкладна ў 3 км ад цэнтра горада. Ноч у ім будзе каштаваць 500−1050 рублёў у залежнасці ад нумара, даты браніравання і колькасці гасцей. Для параўнання, ноч у нумары гродзенскага апарт-гатэля «У Грушы» з пяці нумароў каштуе 180 рублёў, у гатэлі «Славія» ў розных філіялах — 130−330 рублёў, у апарт-гатэлі «Семашка» ў розныя даты — 270−550 рублёў, у нядаўна адкрытым буцік-гатэлі The Cult — 450−700 рублёў у залежнасці ад нумара.
У рэстаране «Кронон» гасцям прапануюцца вытанчаныя стравы еўрапейскай і беларускай кухні. У гатэлі можна правесці выязную рэгістрацыю шлюбу, арганізаваць канферэнцыю ці карпаратыў, адсвяткаваць дзень нараджэння. На тэрыторыі гатэля таксама ёсць басейн, можна заказаць масаж у нумары, прадастаўляецца нават трансфер ад аэрапорта, чыгуначнага ці аўтавакзала з Мінска і назад.
Чытайце таксама: «Даіла казу і плакала». Былая дырэктар «Кронан Парк Гатэль» пра тое, як прагарэў яе бізнес і што дапамагло зноў устаць на ногі
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…