Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды, гэта ваш шанец. У мікрараёне Фолюш прадаецца двухпакаёвая кватэра з выглядам Гродна, намаляваным проста на балконе.
Кватэра прадаецца ў доме па вуліцы Фолюш, 15/199. Жыллё знаходзіцца на высокім першым паверсе чатырохпавярховага панэльнага дома 1980 года. Усе вокны і балкон выходзяць на парк Фолюш, размешчаны на беразе Ласасянкі. Гэта частка парка зарослая, але яго як раз абяцаюць добраўпарадкаваць — як і сам мікрараён. Былая вайсковая частка па суседстве ўжо ператвараецца ў сучасны раён.
Агульная плошча кватэры — 52,1 кв. м., з іх жылая — 35,7 кв. м. У кватэры высокія столі - 2,92 м. Балкон зашклёны, санвузел — раздзельны. Кватэра пасля рамонту, гатовая да пражывання.
У кватэры чорная мэбля і светлыя сцены. Сцены аднаго з пакояў і калідора аздобленыя пад белую цэглу, з якімі цікава глядзяцца скураны канапа і крэсла. Ванна — у жыццярадаснай аранжавай плітцы.
Кошт кватэры — $ 43 тыс.
Чытайце таксама:
Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…
Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…
Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…
Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…
ЖКГ Гродна хоча зняць відэаролік аб развіцці і сучаснай структуры працы сваіх прадпрыемстваў. Ён будзе…
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…