“Гроднажылбуд” 27 сакавіка апублікаваў навіну аб выстаўленні на продаж кватэр у 18-павярховай новабудоўлі ў Грандзічах. Да вечара спасылка перастала працаваць. “Гродненские сливы” паведамляюць, што кватэры раскупілі.
«Мы высветлілі і аказалася, што кватэры раскупілі за дзень. Кошт метра ў трохпакаёвых кватэрах плошчай каля 80 метраў квадратных складаў 1960 беларускіх рублёў. Кошт метра ў аднапакаёвай кватэры метражом 45 метраў – 2150 беларускіх рублёў. А кажуць, дрэнна жывем!!!”, – напісалі ў канале.
Грандзічы – малады раён на поўначы Гродна. Яго ўключылі ў склад Гродна ў 2008 годзе. Да гэтага Грандзічы лічыліся вёскай. У планах размясціць там 65 000 чалавек.
Чытайце таксама: У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?



