Праца. Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Для супрацоўнікаў вышэйшага менеджменту ў Гродне ёсць 54 працоўныя месцы. Заробкі вар'іруюцца ад 8000 рублёў да сціплых 500 рублёў на 0.25 стаўкі. Рэдакцыя Hrodna.life выбрала пяць самых грашовых вакансій.
Да 8000 рублёў у месяц будуць плаціць намесніку генеральнага дырэктара ў ТАА «Тайфун», дзе выпускаюць сухія будаўнічыя сумесі. І гэта — на 0,75 стаўкі. А яшчэ будзе памесячная прэмія. Праўда, трэба свабодна валодаць тэхнічнай польскай мовай і мець досвед працы кіраўніка ў будаўнічай галіне. «Тайфун» з 2009 года ўваходзіць у польскую групу кампаній Atlas, адсюль і патрабаванні ведаць мову для начальства.
На «Гродна Азот» шукаюць двух начальнікаў сектара. Патрабуецца веданне архітэктуры камп’ютарнай сеткі і сеткавых тэхналогій. Заробак — 5200 рублёў. Каб зэканоміць, можаце ўзяць пакой у інтэрнаце — ён прадастаўляецца.
На 3750−3800 рублёў можа разлічваць намеснік дырэктара-галоўны інжынер у «Табак», які будзе кіраваць вытворча-гаспадарчай дзейнасцю. Праўда, трэба вышэйшую адукацыю і тры гады вопыту ў кіраўніцтве.
У «ДэмсаГруп» шукаюць дырэктара. Патрэбна свабодная англійская мова, 10 гадоў вопыту і ўласны аўтамабіль. За гэта ўзнагародзяць заробкам да 3700 рублёў. Арганізацыя займаецца грамадскім харчаваннем. Напрыклад, валодае ўстановамі «Поляна City» і «Pablo Restobar».
3500 рублёў заплацяць начальніку сектара па экалогіі ў Гродзенскім цэнтры стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі. Трэба ведаць заканадаўства ў галіне аказання паслуг аховы навакольнага асяроддзя і мець тры гады вопыту ў кіраўніцтве.
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…