Каменны Лог. Фота: "Яндекс.Карты"
У аўтадарожным пункце пропуску «Каменны Лог» Ашмянскага раёна мадэрнізуюць існуючыя сістэмы відэаназірання і аховы перыметра. Іх аб’яднаюць у адзіную сістэму бяспекі, піша «Право имеют».
Для мадэрнізацыі аховы перыметра выкарыстоўваюць сігналізацыю Flex Zone. Яна прызначана для выяўлення парушальнікаў, якія разрэзвалі, пералазілі або прыўздымалі агароджу. На ўездзе і выездзе ўсталююць па восем аўтаматычных дарожных блакатараў і аўтаматычных шлагбаўмаў. Цяперашняя ахова, якая існуе з 2008 года, працуе нестабільна і часта адмаўляе.
Пры мадэрнізацыі ўсталююць 31 новую відэакамеру, стацыянарныя і паваротныя. Пабудуюць восем новых апор відэаназірання вышынёй 6 м. Існуючая з 2017 года сістэма відэаназірання не адпавядае патрабаванням Дзяржпагранкамітэта. Яна не дазваляе забяспечваць рэжым у пункце пропуску і кантраляваць асобныя мерапрыемствы.
Працамі кіруе ТДА «Будінжынерсервіс». На рамонт выдаткуюць 1 156 378 рублёў. Яго правядуць з канца сакавіка па канец жніўня.
«Каменны Лог» — пункт пропуску з Літвой у Ашмянскім раёне. Сумежны пункт пропуску — «Мядзінінкай». Прапускная здольнасць аўтамабіляў - 600 у дзень.
Чытайце таксама: У закрытым пункце пропуску Гродзенскай вобласці пабудуюць Duty Free
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…