Навіны

Якія вакансіі прапануюць у Гродне без вопыту работы да 21 года?

На сайце службы занятасці можна выбраць вакансіі для тых, хто ўпершыню шукае працу ва ўзросце да 21 года. Паглядзелі, на што маладыя людзі могуць прэтэндаваць.

Для такой катэгорыі ў Гродне ёсць усяго чатыры вакансіі:

Санітар або санітарка ў Гродзенскую абласную станцыю хуткай медыцынскай дапамогі. Дастаткова агульнай сярэдняй адукацыі. Праца будзе ў выязной брыгадзе, са зменным графікам па 12 гадзін. Ёсць начныя змены. Заробак — 800−900 рублёў. Ёсць два працоўныя месцы.

Мэнэджара шукаюць у ТАА «МВ-Чёткость». Арганізацыя займаецца «аптовым гандлем іншымі машынамі і абсталяваннем, не ўключанымі ў іншыя групоўкі». Заробак — 750−2250 рублёў. Сюды возьмуць з агульнай базавай адукацыяй. Затое патрабуюць 11 гнуткіх навыкаў, уключаючы перакананне і імправізацыю.

Яшчэ аднаго мэнэджара возьмуць у тым жа «МВ-Чёткость». Зарплата паменш — 750−1250 рублёў. Трэба ўмець выяўляць патрэбы кліента, апрацоўваць пярэчанні і суправаджаць здзелкі.

Слесар па рамонце парагазатурбіннага абсталявання патрэбен у «Гроднаэнерга». Заплацяць 1350−1450 рублёў. На прадпрыемстве дзейнічае сістэма стымулюючых выплат (за добрую працу або да святаў).

У вобласці такіх працоўных месцаў - 39. У асноўным гэта працоўныя прафесіі.

Чытайце таксама: Гасцінец большы за зарплату і сезонныя працы. Якія вакансіі прапануюць гродзенцам для падпрацоўкі?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025

Старадаўнія падвалы ў цэнтры Гродна прыцягваюць бізнес. Калі памяшканні можна выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах?

На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…

1 красавіка 2025